Выдавецтва «ЮрСаПрынт» Гродна

Нашы
выданні
2019 года

Андрэй Павач
«Гродзенскія гісторыі»

Андрэй Павач, «Гродзенскія гісторыі»

Гродзенскія гісторыі ад Андрэя Павача

     

Аўтар: Андрэй Павач.
Загаловак: «Гродзенскія гісторыі ад Андрэя Павача».

Малюнкі: Анджэй Трубіцкі.
Вокладка: мяккая.
Колькасць старонак: 172.
Кошт: 10 руб. (пры набыцці ў нашым офісе*).
Дзе набыць: спіс нашых гандлёвых партнёраў.

     

Анатацыя

Гэтая кніга пісалася лёгка, галоўным чынам вечарамі, каб адпачыць ад дзённых клопатаў, заглыбіўшыся ў цікавыя і не заўсёды добра зразумелыя нам сюжэты мінуўшчыны. Часцей за ўсё выходзілі кароткія тэксты, многія з якіх пры наяўнасці адпаведнай колькасці часу і натхнення маглі б стаць цэлымі кніжкамі. Але, добра ўсведамляючы, што распараджаемся мы сваім зямным часам толькі ўмоўна, мы вырашылі не аддавацца марам, а перадаць сваю працу чытачам такой, якой паспелі яе зрабіць.

Гісторыкі добра ведаюць – легенды жывуць зусім побач, напрыклад, за сценамі архіўных сховішчаў. Кожны раз, пакідаючы архіў, нібыта спускаешся на Зямлю з далёкага касмічнага падарожжа, адначасова адчуваючы радасць ад вяртання дадому ды тугу па недасягнутых даляглядах. А недзе там, за зачыненымі дзвярыма, засталіся справы, назвы якіх гучаць як сапраўдныя паданні: “Справа аб праездзе праз Гродзенскую губерню пярсідскага амбасадара Мірза Абуль Гасана Хана”, “Справа аб змяшчэнні доктара Маркса ў дом састарэлых”, “Справа аб вышуку збеглых з цвярскога ваеннага апалчэння беларускіх землякопаў у колькасці дзевяцісот чалавек”, “Справа аб забароне жыхарам Гродзенскай губерні ездзіць у горад Кракаў”...

Цяжка ўтрымацца ад спакусы зазірнуць унутр... Давайце хутчэй зазірнём.

     

Фрагмент №1 кнігі «Гродзенскія гісторыі ад Андрэя Павача»
Фрагмент №2 кнігі «Гродзенскія гісторыі ад Андрэя Павача»
Фрагмент №3 кнігі «Гродзенскія гісторыі ад Андрэя Павача»
Фрагмент №4 кнігі «Гродзенскія гісторыі ад Андрэя Павача»
Фрагмент №5 кнігі «Гродзенскія гісторыі ад Андрэя Павача»
Фрагмент №6 кнігі «Гродзенскія гісторыі ад Андрэя Павача»
Фрагмент №7 кнігі «Гродзенскія гісторыі ад Андрэя Павача»

Спампаваць змест выдання

Спампаваць фрагмент выдання

     

     

*Сайт usp.by не з'яўляецца інтэрнэт крамай.
Мы ажыццяўляем раздробны гандаль нашай прадукцыяй у нашым офісе, размешчаным па адрасе: г. Гродна, вул. Карла Маркса, 11.
На сайце прадстаўлены каталог нашых кніжных выданняў; на ім адсутнічаюць: кошык заказаў, магчымасць замовы online, аплата за тавар дыстанцыйным шляхам.
Набыццё нашых выданняў, прадстаўленых у каталогу нижэй, магчыма ў нашым офісе.
Спосабы аплаты: наяўны разлік, банкаўская карта, безнаяўны разлік.