Выдавецтва
«ЮрСаПрынт»
Гародня
Нашы
выдавецкія
тыпаграўскія
і
паліграфічныя
паслугі
з
2010
года
Нашы
выданні
2010 -
2015
гадоў
Іван Буднік
«ДА ПАДЗЕЯЎ
1863 – 64 г.г.
НА ГАРАДЗЕНШЧЫНЕ»

Іван Буднік, «ДА ПАДЗЕЯЎ 1863 – 64 г.г. НА ГАРАДЗЕНШЧЫНЕ»

ДА ПАДЗЕЯЎ 1863 – 64 г.г. НА ГАРАДЗЕНШЧЫНЕ

     

Аўтар: Іван Буднік.
Загаловак: «ДА ПАДЗЕЯЎ 1863 – 64 г.г. НА ГАРАДЗЕНШЧЫНЕ».
Вокладка: мяккая.
Колькасць старонак: 106.
Кошт: 10 руб. (пры набыцці па па безнаяўным разліку).
Дзе набыць: спіс нашых гандлёвых партнёраў.

     

Ад аўтара

Падзеі 1863-64 г.г. для беларусаў застануцца на вякі важнейшым этапам на шляху да незалежнасці. Да іх мы будзем звяртацца і ў юбілейныя гады, і штогодна, бо яны з’явіліся чарговым яркім парывам народа да волі.

Хочацца звярнуцца да рэгіянальных падзей паўстання, што адбываліся на тэрыторыі тагачаснага Гродзенскага ўезда і горада Гродна. Паўстанню прысвечана вялікая літаратура, але гэта не гарантавала добрае веданне яго падзей і асобы яго кіраўніка асабліва людзьмі старэйшага веку, выхаваных на савецкай трактоўцы гэтага паўстання. Памятаючы аб гэтым, хацелася б вярнуцца да незабыўных падзей паўстання 1863-64 г.г., аддаць даніну павагі, выказаць захапленне подзвігам маладога пакалення, якое адважылася на самаахвярную барацьбу з адладжанай рэпрэсіўнай машынай Расійскай імперыі.

Падзеі памянёнага паўстання разглядаюцца ў нарысе ў межах сучаснага Гродзенскага раёна з улікам зацікаўленасці сучасных яго жыхароў. Тэрыторыя раёна часткова не супадае з тэрыторыяй уезда другой паловы ХІХ ст.: так, левабярэжная частка раёна ад дзяржаўнай мяжы з Літвой да в. Ласосна адносілася да Аўгустоўскага ўезда Царства Польскага, сучасны Адэльскі сельсавет – да Сакольскага.

     

Фрагмент №1 кнігі Івана Будніка «ДА ПАДЗЕЯЎ 1863 – 64 г.г. НА ГАРАДЗЕНШЧЫНЕ»
Фрагмент №2 кнігі Івана Будніка «ДА ПАДЗЕЯЎ 1863 – 64 г.г. НА ГАРАДЗЕНШЧЫНЕ»
Фрагмент №3 кнігі Івана Будніка «ДА ПАДЗЕЯЎ 1863 – 64 г.г. НА ГАРАДЗЕНШЧЫНЕ»
Фрагмент №4 кнігі Івана Будніка «ДА ПАДЗЕЯЎ 1863 – 64 г.г. НА ГАРАДЗЕНШЧЫНЕ»
Фрагмент №5 кнігі Івана Будніка «ДА ПАДЗЕЯЎ 1863 – 64 г.г. НА ГАРАДЗЕНШЧЫНЕ»

     

Спампаваць выданне цалком