Выдавецтва
«ЮрСаПрынт»
Гародня

Нашы
паслугі
паліграфіі
з
2010
года

Нашы
выданні
2010 -
2015
гадоў

Андрэй Вашкевіч
«ПАМІЖ ЛАСОСНАЙ І ЧОРНАЙ ГАНЧАЙ»

Андрэй Вашкевіч, «ПАМІЖ ЛАСОСНАЙ І ЧОРНАЙ ГАНЧАЙ»

ПАМІЖ ЛАСОСНАЙ І ЧОРНАЙ ГАНЧАЙ

     

Аўтар: Андрэй Вашкевіч.
Загаловак: «ПАМІЖ ЛАСОСНАЙ І ЧОРНАЙ ГАНЧАЙ».
Вокладка: мяккая.
Колькасць старонак: 88.

     

Анатацыя

З моманту выдання кнігі „Паміж Ласоснай і Чорнай Ганчай” прайшло восем гадоў. Увесь гэты час вялікай патрэбы рыхтаваць да друку новае яе выданне не было, паколькі ніводная з агучаных аўтарамі высноваў не была імі перагледжана, а прачытаць pdf-версію кнігі можа кожны жадаючы, спампаваўшы яе з сайта кamunikat.org.

Аднак, паступовае накапленне дадатковай фактуры прывяло да разумення таго, што аўтарамі дапушчана шмат памылак у апісанні гісторыі праваслаўных і грэка-каталіцкіх прыходаў Сапоцкінскага краю.

Недзе былі пераблытаны прыходы (парафіі), недзе даваліся памылковыя даты пабудовы храмаў, імёны фундатараў і святароў. Таму было вырашана скараціць тэкст папярэдняга выдання, прыбраць дадаткі (таблічныя і тэкставыя) і скласці тэкст новага выдання толькі з дзвюх частак – кароткай гісторыі распаўсюджання хрысціянства ў Аўгустоўскай пушчы і гісторыі прыходаў, якія былі праваслаўнымі і грэка-каталіцкімі.

Атрымалася выданне хутчэй краязнаўчае, таму паўтаруся – тым, хто хоча глыбей азнаёміцца з прычынамі з’яўлення польскага насельніцтва ваколіц Сапоцкіна, варта пачытаць першае выданне кнігі. У кнізе выкарыстаны фотаздымкі з калекцыі Аляксандра Сосны, а таксама малюнкі Зміцера Люціка.

     

Ад аўтара

З моманту выдання кнігі «Памі ж Ласоснай і Чорнай Ганчай» прайшло восем гадоў. Увесь гэты час вялікай патрэбы рыхтаваць да друку новае яе выданне не было, паколькі ніводная з агучаных аўтарамі высноваў не была імі перагледжана, а прачытаць pdf версію кнігі можа кожны жадаючы, спампаваўшы яе з сайта кamunikat.org. Аднак паступовае накапленне дадатковай фактуры прывяло да разумення таго, што аўтарамі дапушчана шмат памылак у апісанні гісторыі праваслаўных і грэка-каталіцкіх прыходаў Сапоцкінскага краю. Недзе былі пераблытаны прыходы (парафіі), недзе даваліся памылковыя даты пабудовы храмаў, імёны фундатараў і святароў. Таму было вырашана скараціць тэкст папярэдняга выдання, прыбраць дадаткі (таблічныя і тэкставыя) і скласці тэкст новага выдання толькі з дзвюх частак – кароткай гісторыі распаўсюджання хрысціянства ў Аўгустоўскай пушчы і гісторыі прыходаў, якія былі праваслаўнымі і грэкакаталіцкімі. Атрымалася выданне хутчэй краязнаўчае, таму паўтаруся – тым, хто хоча глыбей азнаёміцца з прычынамі з’яўлення польскага насельніцтва ваколіц Сапоцкіна, варта пачытаць першае выданне кнігі. У кнізе выкарыстаны фотаздымкі з калекцыі Аляксандра Сосны, а таксама малюнкі Зміцера Люціка.

     

Фрагмент №1 кнігі Андрэя Вашкевіча «ПАМІЖ ЛАСОСНАЙ І ЧОРНАЙ ГАНЧАЙ»
Фрагмент №2 кнігі Андрэя Вашкевіча «ПАМІЖ ЛАСОСНАЙ І ЧОРНАЙ ГАНЧАЙ»
Фрагмент №3 кнігі Андрэя Вашкевіча «ПАМІЖ ЛАСОСНАЙ І ЧОРНАЙ ГАНЧАЙ»
Фрагмент №4 кнігі Андрэя Вашкевіча «ПАМІЖ ЛАСОСНАЙ І ЧОРНАЙ ГАНЧАЙ»
Фрагмент №5 кнігі Андрэя Вашкевіча «ПАМІЖ ЛАСОСНАЙ І ЧОРНАЙ ГАНЧАЙ»

     

Спампаваць выданне цалком