Выдавецтва
«ЮрСаПрынт»
Гародня

Нашы
выдавецкія
тыпаграўскія
і
паліграфічныя
паслугі
з
2010
года

Нашы
выданні
2010 -
2015
гадоў

Святлана
Марозава
«СВАЁЙ
ВЕРЫ
ЛАМАЦЬ
НЕ
БУДЗЕМ…»

Святлана Марозава, «СВАЁЙ ВЕРЫ ЛАМАЦЬ НЕ БУДЗЕМ…»

СВАЁЙ ВЕРЫ ЛАМАЦЬ НЕ БУДЗЕМ…

     

Аўтар: Святлана Марозава.
Загаловак: «СВАЁЙ ВЕРЫ ЛАМАЦЬ НЕ БУДЗЕМ…»: СУПРАЦІЎ ДЭЎНІЗАЦЫІ Ў БЕЛАРУСІ (1780 – 1839 ГАДЫ), манаграфія.
Вокладка: мяккая.
Колькасць старонак: 216.
Кошт: 10 руб. (пры набыцці па па безнаяўным разліку).
Дзе набыць: спіс нашых гандлёвых партнёраў.

     

Анатацыя

На аснове комплекса новых гістарычных крыніц з архіваў і рукапісных аддзелаў бібліятэк Беларусі, Расіі, Літвы, Польшчы і Украіны прадпрыняты канцэптуальны перагляд праблемы рэакцыі беларускага народа на дэмантаж у 1780 – 1839 г. уніяцкай царквы. Раскрываецца малавядомая «тэхналогія» «ўз’яднання» ўніятаў. Устаноўлены імёны барацьбітоў і пакутнікаў за веру і іх ганіцеляў.

Прызначаецца для спецыялістаў па гісторыі Беларусі, студэнтаў, аматараў гісторыі.

Марозава Святлана Валянцiнаўна, доктар гiстарычных навук, прафесар

Марозава Святлана Валянцiнаўна – доктар гiстарычных навук, прафесар. Даследуе гiсторыю ўнiяцкай царквы Беларусi (1596 – 1839 г.). Аўтар больш за 300 навуковых публiкацый.

     

З уступнай часткі

Імкненне да сінтэзу каштоўнасцяў усходняга і заходняга хрысціянства – прадвызначаная геаграфічна і гістарычна асаблівасць Беларусі. Экуменічны і геапалітычны фактары вызначылі жывучасць тут з XV ст. уніяцкай ідэі. Пошукі свайго месца ў еўрапейскіх рэлігійна-палітычных працэсах другой паловы XVІ ст. прывялі нашых продкаў да заключэння ў 1596 г. Брэсцкай царкоўнай уніі і стварэння рэлігійнай альтэрнатывы праваслаўю і каталіцызму. Гэта была спроба пераадолець на рэгіянальным узроўні раскол хрысціянства. Cпроба рэальнага аб’яднання хрысціянскай царквы, прадпрынятая нашымі продкамі, з’яўляецца найважнейшым укладам беларускага народа ў скарбніцу сусветнай цывілізацыі.

Берасцейская ўнія стала пераломнай падзеяй усходнеславянскай канфесійнай гісторыі і аказала істотны ўплыў на цывілізацыйную сітуацыю ва Усходняй Еўропе. За час свайго існавання ўніяцкае веравызнанне істотна пацясніла пазіцыі традыцыйных рэлігій і к канцу XVІІІ ст. стала канфесійнай дамінантай, ахапіўшы ад 2/3 да 3/4 насельніцтва Беларусі. Уніяцкая царква сама пераўтварылася ў традыцыйны культавы інстытут. Яе дзейнасць склала цэлую эпоху ў царкоўным і нацыянальным жыцці Беларусі, сфарміравала значны пласт айчыннай культуры.

Шэраг гісторыкаў лічыць, што ўніяцкае веравызнанне найбольш адпавядала этнакультурным запытам беларусаў, а ў канкрэтнагістарычных абставінах канца ХVIII ст. – першай паловы ХІХ ст. адыгрывала важную ролю як дзейсны фактар самасцвярджэння беларускага народа і яго абароны ад іншых этнасаў...

Напярэдадні падзелаў Рэчы Паспалітай уніяты мелі тут 8 епархій з 9300 прыходамі, 10300 святарамі, 4,5 мільёнамі вернікаў і 172 манастыры з 1478 манахамі. Уніяцкая царква Вялікага княства Літоўскага ўваходзіла ў склад мітрапаліцкай Кіеўска-Віленскай, Пінскай і Полацкай епархій. У 1772 г. у Кіеўска-Віленскай епархіі было 1 804 388 прыхаджан і 2490 парафій; у Полацкай – адпаведна 765 154 і 598, у Пінскай – 83 103 і 2384. Такім чынам, Віленская епархія была самай шматлікай па колькасці носьбітаў уніяцкага веравызнання. У склад яе ўваходзілі беларускія дэканаты Ашмяны, Блонь, Бобр, Брагін, Ваўкавыск, Вільна, Глуск, Гомель, Гродна, Далгінаў, Ігумен, Клецк, Лагойск, Ліда, Мінск, Мядзель, Навагрудак, Нясвіж, Падляскі, Пухавічы, Рагачоў, Слонім, Цырын. Віленская епархія толькі намінальна называлася Кіеўскай, бо была месцам рэзідэнцыі кіеўскага ўніяцкага мітрапаліта. Называючыся кіеўскім, ён фактычна ў Кіеве ніколі не жыў. Мітрапалічая рэзідэнцыя знаходзілася ў Вільні.

У канцы ХVIII ст. на тэрыторыі Вялікага княства Літоўскага пражывала прыблізна 39 % уніятаў (ад агульнай колькасці насельніцтва), 38 % католікаў, 6,5 % праваслаўных, 4 % старавераў, 1,6 % пратэстантаў (лютэран і кальвіністаў) і інш. Асноўная маса насельніцтва Літвы з’яўлялася каталіцкай. Больш канфесійна стракатымі былі беларусы. Багатая і сярэдняя частка шляхты была каталіцкай. Асноўная ж маса (бедная засцянковая шляхта, мяшчане, сяляне) належала да ўніяцкай веры, якая пусціла больш глыбокія карані на захадзе Беларусі, прылеглай да Літвы ды Польшчы.

У другой палове XVІІІ ст. уніяцкая царква займала ў Беларусі першае месца па колькасці храмаў і вернікаў. Колькасць уніяцкіх прыходаў складала больш за 70 % агульнай колькасці прыходаў усіх хрысціянскіх канфесій. Напярэдадні падзелаў сярод сельскага насельніцтва ўніятаў было каля 80 %7. Гэта была вельмі ўплывовая сіла, з якой не магла не лічыцца расійская ўлада пасля таго, як Беларусь апынулася ў складзе Расійскай імперыі.

Рымам і заходняй культурай, была ад самага пачатку справай нямілай і нават ненавіснай. З часоў вайны 1654 – 1667 г. царскі ўрад дэманстраваў адносна яе свае варожыя намеры. Асаблівую сваю нянавісць даў адчуць уніятам Пётр І. Афіцыйная Расія бачыла ў іх адшчапенцаў ад адзіна праўдзівай веры, якой лічылася праваслаўе і да якой яны павінны быць прыведзены, хоць бы сабе і пры дапамозе сілы. Зразумела, з уключэннем у канцы XVІІІ ст. Беларусі ў склад Расійскай імперыі лёс уніяцтва быў прадвырашаны. Рэлігійная канверсія ў дачыненні да новых суб’ектаў імперыі – традыцыйны напрамак яе палітыкі10. Ды й Георгій Каніскі настойваў на ўключэнні ў трактаты аб падзелах Рэчы Паспалітай артыкула аб ліквідацыі ўніяцкай царквы. Уніяцкія манахі-базыльяне адразу настроілі супраць сябе новы ўрад тым, што некаторыя з іх адмовіліся прысягаць на вернасць Расіі...

На аснове комплекса новых гістарычных крыніц з архіваў і рукапісных аддзелаў бібліятэк Беларусі, Расіі, Літвы, Польшчы і Украіны прадпрыняты канцэптуальны перагляд праблемы рэакцыі беларускага народа на дэмантаж у 1780 – 1839 г. уніяцкай царквы. Раскрываецца малавядомая «тэхналогія» «ўз’яднання» ўніятаў. Устаноўлены імёны барацьбітоў і пакутнікаў за веру і іх ганіцеляў. Прызначаецца для спецыялістаў па гісторыі Беларусі, студэнтаў, аматараў гісторыі.

Папа Грыгорый XVI у прамове 22 лістапада 1839 г. асудзіў адступнікаў ад уніі. Асуджаючы епіскапаў, папа не ўспомніў рускі ўрад, каб не папсаваць з ім адносіны і не выклікаць ганенні на католікаў.

На беларускім досведзе духоўна-рэлігійнай інтэграцыі хрысціянскага Усходу і Захаду царызм паставіў кропку. Гэта быў вялікі цывілізацыйны паварот Беларусі, змена на канфесійнай карце Усходняй Еўропы.

Справу «ўз’яднання» ўвянчалі медалём з надпісам «Отторгнутые насилием воссоединены любовию». На «ўз’яднаўцаў» пасыпаліся рублі і ўзнагароды. «Исполинское предприятие, столь же важное в политическом, сколько и в религиозном смысле, которое займёт блестящую страницу в летописях империи,» – так назваў гэту падзею глава Сінода.

     

Фрагмент №1 кнігі Святланы Марозавай «СВАЁЙ ВЕРЫ ЛАМАЦЬ НЕ БУДЗЕМ…»
Фрагмент №2 кнігі Святланы Марозавай «СВАЁЙ ВЕРЫ ЛАМАЦЬ НЕ БУДЗЕМ…»
Фрагмент №3 кнігі Святланы Марозавай «СВАЁЙ ВЕРЫ ЛАМАЦЬ НЕ БУДЗЕМ…»
Фрагмент №4 кнігі Святланы Марозавай «СВАЁЙ ВЕРЫ ЛАМАЦЬ НЕ БУДЗЕМ…»
Фрагмент №5 кнігі Святланы Марозавай «СВАЁЙ ВЕРЫ ЛАМАЦЬ НЕ БУДЗЕМ…»

     

Спампаваць выданне цалком